Статут установы глядзець
Мэта: забеспячэнне даступнай і якаснай дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі выхаванцаў і навучэнцаў у адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі для паспяховай сацыялізацыі ў дынамічных умовах лічбавага грамадства, падрыхтоўкі да свядомага выбару прафесіі
Задачы:
1. Ствараць умовы для забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу праз павышэнне эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі
2. Садзейнічаць стварэнню цэластнай сістэмы прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі праз арганізацыю экскурсій на прадпрыемствы, тэматычныя пазакласныя мерапрыемствы, сродкамі сеткавай формы ўзаемадзеяння з установамі адукацыі
3. Павысіць якасць метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі праз удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў у кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў, метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і іх паспяховай атэстацыі, актывізацыю работы па ўдзелу педагогаў у конкурсах прафесійнага майстэрства, трансляцыю перадавога педагагічнага вопыту
4. Павысіць узровень прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў у пытаннях фарміравання асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры ў выхаванцаў сродкамі гульнявой дзейнасці
5. Садзейнічаць далейшаму функцыянаванню ўстановы адукацыі ў рэжыме развіцця праз умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, выкарыстоўваючы магчымасці бюджэтнага і пазабюджэтнага фінансавання.