Статут установы глядзець
Мэта: павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз стварэнне спрыяльнай адукацыйнай прасторы, якая садзейнічае раскрыццю індывідуальных асаблівасцяў навучэнцаў і выхаванцаў, удасканаленню прафесійных кампетэнцый педагогаў
Задачы:
1. Стварыць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз:
павышэнне якасці правядзення навучальных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў;
фарміраванне прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў у працэсе навучання, стварэнне станоўчага мікраклімату на навучальных занятках для вучняў з розным узроўнем вучэбнай матывацыі;
удасканаленне сістэмы работы па выяўленні і падтрымцы высокаматываваных і адораных навучэнцаў, уцягванні іх у інавацыйную і навукова-даследчую дзейнасць;
далейшае развіццё функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў шляхам выкарыстання метадаў навучання і выхавання, накіраваных на фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў самастойнай дзейнасці;
фарміраванне ў выхаванцаў уменняў беражлівага ўзаемадзеяння са светам прыроды з дапамогай арганізацыі пазнавальнай практычнай дзейнасці.
2. Павышаць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз:
асобаснае развіццё, ўдзел у рабоце метадычных фарміраванняў, павышэнне кваліфікацыі;
вывучэнне і выкарыстанне сучасных падыходаў да ажыццяўлення адукацыйнага працэсу.
стымуляванне да ўдзелу ў інавацыйнай і даследчай дзейнасці, абагульненню і распаўсюджванню эфектыўнага педагагічнага вопыту.
3. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы праз:
стварэнне ўмоў для развіцця маральных якасцяў асобы, здольнай супрацьстаяць негатыўным фактарам сучаснага грамадства;
выхаванне інфармацыйнай культуры асобы навучэнца і настаўніка, умення правільна выкарыстоўваць інфармацыйную прастору;
прафілактычнай работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванні навыкаў бяспечных і адказных паводзін;
стварэнне ўмоў для авалодання навучэнцамі і выхаванцамі ведаў, каштоўнасцей і навыкаў здаровага ладу жыцця, захавання і ўмацавання здароўя і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці.
4. Абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы установы