Вучні 2 класа сталі ўдзельнікамі акцыі «Эканомім энергію ў паўсядзённым жыцці», у ходзе якой даведаліся, як простыя звычкі дапамагаюць берагчы энергію дома і ў школе. Разам з педагогам яны сфармулявалі свае першыя правілы беражлівасці і паабяцалі прытрымлівацца іх кожны дзень.