22 кастрычніка ў Новадзявяткавіцкай СШ у рамках рэалізацыі інфармацыйна- адукацыйнага праекта закрочыў чарговы ШАГ. Тэма мерапрыемства - "Беларусь пачынаецца з мяне. Сувязь пакаленняў. Сям'я - аснова маёй адказнасці". У фармаце інтэрактыўнага дыялогу на жыццёвыя пытанні па тэме дапамагаў знайсці адказы і выйсце госць мерапрыемства - протаіерэй Вадзім Пятліцкі, благачынны Слонімскай царкоўнай акругі, настаяцель храма іконы Божай Маці в. Шылавічы.