Сёння навучэнцы старшых класаў Новадзявяткавіцкай СШ у рамках прафарыентацыі абралі сваім маршрутам Брэсцкі накірунак і такім чынам наведалі УПАА “Палессе”, што знаходзіцца ў г. Кобрыне. Старшакласнікі адзначылі сучасныя тэхналогіі, адказнасць і хуткасць выканання дзеянняў руплівых рук людзей, якія працуюць у розных цэхах прадпрыемства. Несумненна, такі прыклад будзе спрыяць выхаванню падрастаючага пакалення, якія далучацца да працоўных дзён з мэтай павышэння эканомікі нашай краіны.