14 лістапада ў 10 класе прайшла дзелавая гульня “Ёсць над чым падумаць!” у рамках антынаркатычнай акцыі “Місія жыць!” Навучэнцы выказвалі сваё асабістае меркаванне аб папулярных фактах пра наркотыкі, а падчас практыкавання “Жыццё з хваробай” атрымалі магчымасць адчуць наступствы, да якіх прыводзіць ўжыванне псіхаактыўных рэчываў. Вынікам мерапрыемства стала стварэнне калажу “Захавай сябе!”