Класная гадзіна-экскурсія “Жаночыя рамёствы нашай мясцовасці”
“Жаночыя рамёствы нашай мясцовасці”. Пад такой назвай прайшла класная гадзіна-экскурсія ў школьны музей “Дыяменты даўніны” вучняў другога класа. Дзеці даведаліся пра жаночую працу і мясцовыя рамёствы ў старадаўні час. Гэта чарговае мерапрыемства да Года беларускай жанчыны.