У 4 класе прайшло пазнавальнае мерапрыемства — інтэлектуальны марафон «Да роднай мовы крок зрабі». Вучні з вялікай ахвотай і захапленнем выконвалі розныя заданні: адгадвалі складаныя загадкі, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, узгадвалі народныя прыказкі і прымаўкі, а таксама спаборнічалі ў перакладзе слоў. Інтэлектуальны марафон дасягнуў сваёй мэты: запаліў у вачах дзяцей інтарэс да вывучэння беларускай мовы і яшчэ раз даказаў, што роднае слова — гэта неўміручы скарб.