15.05.26 у рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» для навучэнцаў 1, 8 класаў прайшоў інтэрактыў «Багата хата не вугламі, а пірагамі» (у рамках праекта «Беларусь сямейная»). Гэта выдатная ініцыятыва па захаванні народных традыцый, якая праз прызму гасціннасці і нацыянальнай кухні збліжае пакаленні. Такі фармат праз актыўнасць і дзейнасць спрыяе выхаванню павагі да культурнай спадчыны, дэманструючы багацце беларускіх сямейных каштоўнасцей, дзе галоўнае — не матэрыяльны дастатак, а ўтульнасць, любоў і смачныя пачастункі.