16 верасня навучэнцы Новадзявяткавіцкай СШ наведалі фотавыставу "Літургія з Патрыярхам", тым самым далучыўшыся да маштабнага экспазіцыйнага праекта, прысвечанага 15-годдзю інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла. Старшакласнікі і педагогі школы атрымалі надзвычай пазітыўныя ўражанні ад экскурсіі пазнавальна-эстэтычнага характару ў суправаджэнні протаіерэя Генадзія (Логіна) і іерэя Віталія (Татуна).