Вучні пачатковых класаў адзначылі гэта свята інтэрактывам "Мы – адзіныя" (у рамках праекта "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма). Вучні ўспомнілі гісторыю свята, вандруючы па стужцы часу. Вызначылі, што ж такое адзінства? Склалі карту месц сілы беларусаў. Выконваючы інтэрактыўныя заданні ў згодзе і адзінстве вызначылі код замка, які адкрылі і "аб'ядналі" нашу любімую краіну. Давайце ж берагчы нашу Беларусь і дапамагаць адзін аднаму не толькі ў святы, але і кожны дзень. Наша сіла ў адзінстве.